Храналогiя гісторыі СШ №1 г. Докшыцы
1948 год - першы выпуск пасляваеннай школы
1957 год - узведзен першы тыпавы будынак васьмігадовай школы
1960 год - пабудавана спартыўная зала і цяпліца з пячным ацяпленнем
1964 год - Пастановай Савета Міністраў БССР № 428 ад 21 верасня 1964 года Докшыцкай школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога. У той жа час пачынаецца праца па стварэнню школьнага музея І.С. Палявога. Узначаліў яе Паруль Уладзімір Францавіч, былы дырэктар школы.
Будаўніцтва сучаснага будынка школы пачалося калі дырэктарам школы быў Паруль Уладзімір Францавіч.
На дапамогу будаўнікам прыйшоў увесь горад (бацькі, працаўнікі амаль усіх арганізацый горада, настаўнікі і вучні).
Праца па будаўніцтву школы была завершана ў лютым 1973 года.
19 лютага 1973 года - адкрыццё школы. Калонай пад чырвоным сцягам вучні разам з настаўнікамі крочылі ў новую школу, якая ў той час здавалася вяршыняй дасканаласці.
Вучебны працэс у новай школе (люты 1973 года)
У школе створаны кабінеты па прадметах:
- гісторыі - Кірычэнка А.А., Махонь В.М.
- геаграфіі - Крышталевіч Н.В., Румчык Л.Т.
- хіміі - Васілевіч В.Р.
- фізікі - Рагулька Н.А.
- біялогіі - Кірычэнкі С.І., Заяц Н.І.
- кабінет леса - Махонь В.Г.
- ваеннай справы - Сідараў П.С.
- матэматыкі - Лабынька Н.Т.
- беларускай мовы - Юнцэвіч Ф.А.
- русского языка - Шымановіч Д.С.
- замежнай мовы - Фралова Н.А., Маркавец Л.Г.
- працоўнага навучання - Матлахава Т.І., Кокар Л.І.
- радыётэлеграфа - Ванюшын А.С.
У 1988 годзе адкрыты кабінет інфарматыкі - Ківа М.С.
1991 год - у городзе аткрыта сярэдняя школа №2, частка вучняў і настаўнікаў перайшлі ў новую школу.
2008 год - 60-годдзе першага савецкага выпуску.
2013 год - 40-гадовы юбілей школы ў новым будынку.
19 лютага 2018 года - 45-гадовы юбілей школы ў новым будынку.
2018 год - 70-годдзе першага савецкага выпуску.