Наши знаменитые земляки

Апанасевіч Павел Андрэевіч

    14.07.1929 года нараджэння. У 1949 годзе скончыў Докшыцкую сярэднюю школу.

Член-карэспандэнт (1980 г.), акадэмік (1984 г.) АН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1955 г.), прафесар (1977 г.).

    Аўтар навуковых прац па оптыцы і лазернай фізіцы. Узначальваў інстытут фізікі АН Беларусі.

Буракоў Віктар Сямёнавіч

     25.03.1931 года нараджэння. У 1950 годзе скончыў Докшыцкую сярэднюю школу. Член Прэзідыума АН Беларусі (1989 г.), дырэктар-арганізатар Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі АН БССР (1992 г.), Саветнік Прэзідыума АН БССР.

     Навуковыя работы ў вобласці спектраскапіі, лазарнай фізікі і фізікі плазмы.У 1995 годзе Амерыканскім біяграфічным інстытутам Віктару Сямёнавічу прысвоена званне "Чалавек года".

Маркавец Віктар Пятровіч

(5 жніўня 1947, Докшыцы — 17 верасня 2013) — беларускі мастак-жывапісец.

 Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971). Вучыўся ў І. Ахрэмчыка. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Удзельнік мастацкіх выставак з 1971 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1977). Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1980)."Свята ў Докшыцах" (1976). Мастак намаляваў сябе з сёстрамі Валянцінай і Галінай на фоне роднага горада.

Крываблоцкая Галіна Пятроўна

 (26 ліпеня 1953, в. ЯнкіДокшыцкі раёнВіцебская вобласць) — беларускі мастак.

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. МасленікаваА. БараноўскагаМ. Раманюка. 3 1976 г. працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 г. выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1985).

МАРКАВЕЦ-БАРТЛАВА ВАЛЯНЦІНА ПЯТРОЎНА

 Нарадзілася 24.08.1951 г. у в. Янкі Докшыцкага сельсавета. Беларуская мастачка. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучылася ў П. Масленікава. Працавала ў інстытуце Белбыттэхпраект, Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1988 г. у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1992 г. загадчык кафедры мадэліравання адзення і мастацкага ткацтва, дацэнт (1996). Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен), а таксама ў галіне распрацоўкі і мадэліравання трыкатажных вырабаў, сцэнічных касцюмаў. Удзельніца мастацкіх выставак з 1973 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1980).

МАХОНЬ СЯРГЕЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

 Нарадзіўся 25.06.1961 г. у в. Янкі Докшыцкага сельсавета. Беларускі мовазнавец, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1991). Скончыў Докшыцкую сярэднюю школу (1978), БДУ (1983). 3 1986 г. выкладае ў БДУ.

Даследуе лексіку рускай мовы, вывучае беларуска-рускія моўныя адносіны. Адзін з аўтараў шматлікіх падручнікаў для агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы: «Сучасная руская мова» (кн. 1 — 3, 2-е выд. 1998), «Руская мова»: Марфалогія» (2-е выд. 1996), «Руская мова ў тэкстах і каментарыях» (кн. 1—4; 2001), «Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 2 кл. школ з рускай і беларускай мовамі навучання» (2002) і інш.

Перакладае мастацкую прозу з беларускай мовы на рускую. Творы ў яго перакладзе друкаваліся ў часопісах «Беларуская думка», «Нёман», «Юность» і інш.

СОБАЛЬ ВАЛЕРЫЙ РАМАНАВІЧ нарадзіўся 13.01.1955 г. у г. Докшыцы. Беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1986), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 г. у Інстытуце фізікі АН Беларусі: навуковы, старшы навуковы, з 2003 вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і праваднікоў НАН Беларусі. 3 2002 г. выкладае ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Навуковыя даследаванні па нізкатэмпературнай электрадынаміцы нармальных металаў і матэрыялаў. Аўтар больш за 120 навуковых прац.

Стадольнік Іван Канстанцінавіч

     Нарадзіўся 12.09.1940 г. у в. Янкі Докшыцкага сельсавета. Беларускі празаік, паэт. Бацька Канстанцін Сцяпанавіч загінуў у 1945 г. на фронце пры штурме Кёнігсберга. Маці Вольга Паўлаўна жыла ў роднай вёсцы, працавала ў калгасе. У 1947 г. І. Стадольнік пайшоў у 1-ы клас Янкоўскай пачатковай школы, але правучыўся толькі да зімы, бо не было абутку і не хапала гадоў.

     Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы (1959) працаваў у калгасе імя Суворава Докшыцкага раёна, качагарам на цаліне (на станцыі Купрыянаўка Рузаеўскага р-на Какчатаўскай вобл.). Вярнуўшыся адтуль, зноў працаваў у калгасе, потым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі Докшыцкага раёна. У 1960 г. паступіў на зубаўрачэбнае аддзяленне Полацкага медвучылішча, якое скончыў у 1963 г. Да 1967 г. быў зубным урачом і в.а. галоўнага ўрача Мосарскай сельскай бальніцы Глыбоцкага раёна. Адначасова вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ (1965–71).

     У 1967–71 гг. адказны сакратар, з 1971 г. загадчык аддзела сельскай гаспадаркі полацкай аб'яднанай газеты «Сцяг камунізму». 3 1980 г. рэдактар аддзела літаратуры, з 1984 г. адказны сакратар часопіса «Вожык», з 1991 г. часопіса «Тэатральная Беларусь». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1980).

     Вершы пачаў пісаць у школьныя гады. Першы верш «3 Новым годам» надрукаваны 01.01.1960 г. у докшыцкай раённай газеце «Ленінская трыбуна». 

ТАРГОНСКІ ЯЎГЕН АНТОНАВІЧ

 Нарадзіўся 06.09.1953 г. у г. Докшыцы. Беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988). Скончыў Віцебскі педінстытут (1974). Працаваў настаўнікам матэматыкі Параф'янаўскай сярэдняй школы (1974–78). 3 1978 г. у Віцебскім педінстытуце: выкладчык кафедры алгебры, з 1990 г. дацэнт кафедры прыкладной матэматыкі і механікі.

Мае больш за 20 навуковых прац па тэорыі фармацый канечных груп.